Беларусь штогод губляе торфу з-за эрозіі, больш чым здабывае
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.06.2018 17:17
                    
                    У 2017 годзе ў Беларусі здабылі крыху больш за 2 мільёны тон торфу.
                
Tорф. Photo: bernswaelz/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: bernswaelz/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Беларусь штогод губляе торфу з-за эрозіі, больш чым здабывае
У 2017 годзе ў Беларусі здабылі крыху больш за 2 мільёны тон торфу.
Беларусь штогод губляе торфу з-за эрозіі, больш чым здабывае. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску паведаміў прадстаўнік Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Кузьміч.
„Дэградацыя, найбольш маштабная для нашай краіны сярод іншых відаў дэградацый, – гэта водная й ветравая эрозія глебы. Ветравая эрозія больш характэрная для поўдня краіны. Разьлікі Інстытута прыродавыкарыстаньня паказалі тое, што ў год мы трацім торфу праз працэсы ветравой эрозіі ў дзесяць разоў больш, чым мы яго здабываем”, - заявіў Андрэй Кузьміч.

racyja.com/аз