Logo Polskiego Radia
Print

У Віцебску прэзэнтавалі праўдзівую гісторыю савецкіх партызан

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.06.2018 20:11
Прэзэнтацыя – гэта вынік грунтоўнага дасьледаваньня партызанаў незалежнымі гісторыкамі.
Foto: Wikipedia Commons/CC0

14 чэрвеня ў Віцебску адбылася імпрэза – знаёмства з вынікамі гістарычных дасьледаваньняў пра дзейнасьць савецкіх партызан у Беларусі.

Прэзэнтацыю-лекцыю правялі гісторык Алесь Пашкевіч, выдавец Валер Булгакаў і перакладчык Уладзімір Папковіч. Тэмай выступу сталі міты пра савецкіх партызан у Беларусі й спроба іх прааналізаваць.

Ядром абмеркаваньня стала праца нямецка-польскага дасьледчыка Богдана Мусяла пра савецкі партызанскі рух у Беларусі, нядаўна выдадзены Arche у перакладзе на беларускую мову. Гэта кніга – самае грунтоўнае і дэталёвае дасьледаваньне савецкага партызанскага руху ў Беларусі, зробленае замежным гісторыкам.

Шмат увагі ў ім надаецца баявым дзеяньням з удзелам партызан на Віцебшчыне, у тым ліку разгрому Полацка-Ушацкай зоны падчас апэрацыі «Веснавое сьвята» і ліквідацыя Бягомльска-Лепельскай зоны: апэрацыя «Баклан».

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт