Logo Polskiego Radia
Print

У гімназіях Беларусі дазволілі праводзіць заняткі ў другую зьмену

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.06.2018 13:31
Вучэбныя заняткі ва ўстановах адукацыі павінны пачынацца не пазьней за 14.00 - у другую зьмену.
Школьная заля. Фота: Wokandapix/pixabay.com/CC0 Public DomainШкольная заля. Фота: Wokandapix/pixabay.com/CC0 Public DomainФота: Wokandapix/pixabay.com/CC0 Public Domain

У гімназіях Беларусі дазволілі праводзіць заняткі ў другую зьмену
Вучэбныя заняткі ва ўстановах адукацыі павінны пачынацца не пазьней за 14.00 - у другую зьмену.
У гімназіях Беларусі дазволілі праводзіць вучэбныя заняткі ў другую зьмену, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі.
У прыватнасьці здымаецца забарона на правядзеньне ўрокаў у другую зьмену ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, ліцэях, спэцыялізаваных ліцэях, сувораўскіх вучылішчах, кадэцкіх вучылішчах, базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэдніх школах - каледжах мастацтваў, гімназіях - каледжах мастацтваў, пры навучаньні й выхаваньні на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
У першую зьмену будуць праводзіцца заняткі ў 1, 2, 5, 9-11-х клясах, а таксама ў 8-х клясах, у якіх асобныя вучэбныя прадметы вывучаюцца на павышаным узроўні.
Урокі могуць праходзіць у другую зьмену для 6-7-х клясаў, у якіх арганізавана вывучэньне асобных прадметаў на павышаным узроўні. Аднак гэта неабходна штогод да пачатку навучальнага году трэба ўзгадняць з адпаведнымі ўпраўленьнямі. Пры гэтым важная ўмова - забесьпячэньне аптымальнага рэжыму навучаньня.
Для навучэнцаў 5-8-х клясаў, у якіх асобныя прадметы вывучаюцца на павышаным узроўні, максымальную дапушчальную тыднёвую вучэбную нагрузку можна павялічваць на 1 гадзіну для правядзеньня факультатыўных заняткаў. Раней гэта дапускалася толькі для навучэнцаў 5-8-х клясаў гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій-каледжаў мастацтваў, сувораўскіх вучылішчаў.
У санітарных нормах і правілах пазначана, што вучэбныя заняткі ва ўстановах адукацыі павінны пачынацца не раней за 8.00 у першую зьмену, не пазьней за 14.00 - у другую зьмену. Пры гэтым заняткі ў другую зьмену павінны заканчвацца не пазьней за 19.30. Аптымальнай зьяўляецца арганізацыя адукацыйнага працэсу з 9.00 (у першую зьмену).
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт