Logo Polskiego Radia
Print

Разьмяшчэньне ў Польшчы амэрыканскай базы будзе некарысным для Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.06.2018 10:54
«Расея будзе мець апраўданьне» для разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ракет Іскандэр, магчыма з ядзернымі боегалоўкамі.
Апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыАпэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М» у транспартным становішчыcommons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0

Разьмяшчэньне ў Польшчы пастаяннай амэрыканскай ваеннай базы будзе некарысным для Беларусі.

"У такім выпадку «Расея будзе мець апраўданьне» для разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ракет "Іскандэр", магчыма з ядзернымі боегалоўкамі", - такое меркаваньне выказаў на сайце naviny.by ваенны аглядальнік Аляксандар Алесін.

Алесін лічыць, што ў Беларусі ёсьць тры месцы, дзе могуць разьмясьціць Іскандэры. Гэта аб’екты, дзе раней знаходзіліся савецкія ракеты сярэдняй далёкасьці Р-400 «ОКА». Маецца на ўвазе Станькова блізу Менска, Цэль на ўсходзе краіны й Слабодка ў Берасьцейскай вобласьці.

Паводле экспэрта, Слабодка, якая найбліжэй да польскай мяжы, можа стаць месцам дысьлякацыі расейскай ракетнай брыгады.

Аўтар публікацыі адзначае, што зьяўленьне расейскіх баз у Беларусі пагражае разбурэньнем цяперашняй зьнешняй палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Таму можна прагназаваць, што Менск «будзе абараняцца да канца», – мяркуе Алесін.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт