Менск рыхтуецца да выставы ўзбраеньняў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.06.2018 18:01
                    
                                 
                
                
                    У беларускай сталіцы пройдзе буйная міжнародная дэманстрацыя ваеннай тэхнікі.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Міжнародная выстава ўзбраеньня і ваеннай тэхнікі MILEX-2019 пройдзе ў беларускай сталіцы з 15 па 18 траўня 2019 года.
Адпаведнае рашэньне замацавана распараджэньнем прэм'ер-міністра Беларусі ад 8 чэрвеня 2018 года, паведаміла прэсавая служба беларускага ўрада.
Таксама дадзеным распараджэньнем створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзеньні выставы. Яго ўзначаліў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Дзьвігалёў.-
Паводле Белта/юл