Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь разьмясьціць аблігацыі на фінансавым рынку Кітая

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.06.2018 15:42
Менск дамовіўся пра прысваеньні Беларусі кітайскага крэдытнага рэйтынгу.
Foto: WU HONG Dostawca: PAP/EPA.

Міністэрства фінансаў Беларусі і Кітайскае рэйтынгавае агенцтва China Chengxin International Credit Rating (CCXI) падпісалі сёньня пагадненьне аб прысваеньні Беларусі крэдытнага рэйтынгу, паведамілі ў беларускай дыпляматычнай місіі ў Кітаі.

Дакумэнт быў падпісаны ў час сустрэчы міністра фінансаў Уладзіміра Амарына са старшынёй агенцтва Ян Янам. Пагадненьне прадугледжвае правядзеньне CCXI ацэнкі Беларусі, прысваеньне і суправаджэньне крэдытнага рэйтынгу па кітайскай нацыянальнай рэйтынгавай шкале. Дзякуючы падпісаньню дакумэнта Беларусь атрымала магчымасьць разьмяшчаць аблігацыі на фінансавым рынку Кітая.

Уладзімір Амарын таксама правёў перагаворы з намесьнікам старшыні Народнага банка Кітая Пань Гуншэнем. У час іх узгоднены альгарытм сумесных дзеяньняў па выпуску дзяржаўных каштоўных папер Беларусі на кітайскім рынку. Беларускі бок атрымаў адпаведны дазвол ад Народнага банка

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт