Кітай падараваў Беларусі 125 мільёнаў даляраў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
11.06.2018 13:46
Грошы пойдуць на тэхнапарк, новы стадыён і басэйн.
Foto: WU HONG Dostawca: PAP/EPA
У рамках візыту беларускай дэлегацыі ў Кітай адбылося падпісаньне пагадненьня аб тэхніка-эканамічнай дапамозе.
Дадзены дакумэнт прадугледжвае выдзяленьне кітайскім урадам Беларусі каля 125 мільёнаў даляраў безваротных крэдытаў.
Паводле пагадненьня, Кітай дасьць Беларусі гэты ясродкі на рэалізацыю праектаў Нацыянальнага футбольнага стадыёну ў Менску, «басэйну міжнароднага стандарту», арэнднага жыльлёвага комплексу і цэнтру супрацы ў Кітайска-беларускім парку «Вялікі камень».
Цягам 2017 году Беларусь пазычыла 306,6 мільёнаў даляраў з кітайскіх банкаў, сплаціла Кітаю 245,8 мільёнаў па ранейшых пазыках.
Паводле Радыё Свабода/Белта/юл