Банкам Беларусі дазволілі дараваць даўгі прадпрыемствам-даўжнікам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        11.06.2018 10:08
                    
                                 
                
                
                    Такія меры павінны зьнізіць праблемную запазычанасьць у рэальным сэктары эканомікі й тым самым скараціць дэфіцыт абаротных сродкаў.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Банкам Беларусі дазволілі дараваць даўгі прадпрыемствам-даўжнікам
У Беларусі падпісаны ўказ, які рэгулюе пытаньні рэструктурызацыі запазычанасьці й спыненьня абавязацельстваў. Пра гэта паведаміў на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат парлямэнта першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі.
Згодна з дакумэнтам, у кіраваньне прадпрыемствамі-даўжнікамі могуць уключацца банкі любой формы ўласнасьці. Правы па крэдытнай дамове могуць прадавацца іншаму крэдытору са зьніжкай, якая зможа сабраць усе праблемныя актывы арганізацыі й правесьці іх рэструктурызацыю для зьніжэньня крэдытнай нагрузкі. Пры гэтым банкі таксама змогуць дараваць даўгі, паведамляе «Бізнес-лідар«.
Такія меры павінны зьнізіць праблемную запазычанасьць у рэальным сэктары эканомікі й тым самым скараціць дэфіцыт абаротных сродкаў.
У Беларусі падпісаны ўказ, які рэгулюе пытаньні рэструктурызацыі запазычанасьці й спыненьня абавязацельстваў. Пра гэта паведаміў на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат парлямэнта першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі.
Згодна з дакумэнтам, у кіраваньне прадпрыемствамі-даўжнікамі могуць уключацца банкі любой формы ўласнасьці. Правы па крэдытнай дамове могуць прадавацца іншаму крэдытору са зьніжкай, якая зможа сабраць усе праблемныя актывы арганізацыі й правесьці іх рэструктурызацыю для зьніжэньня крэдытнай нагрузкі. Пры гэтым банкі таксама змогуць дараваць даўгі, паведамляе «Бізнэс-лідар».
Такія меры павінны зьнізіць праблемную запазычанасьць у рэальным сэктары эканомікі й тым самым скараціць дэфіцыт абаротных сродкаў.
тэлеграф/вс