Logo Polskiego Radia
Print

Слухачы курсаў украінскай мовы атрымалі сэртыфікаты

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.06.2018 13:23
Дакумэнты ўручыў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма.

Паўсотні мянчан і гамяльчан атрымалі сэртыфікаты выпускнікоў курсаў украінскай мовы, якія арганізавала пасольства Ўкраіны і Таварыства беларускай мовы. Сэртыфікаты ўручаў пасол Украіны Ігар Кізіма. Ён заявіў, што курсы працягнуцца ў наступным навучальным годзе.

Старшыня ТБМ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім заявіла, што ўдзел у арганізацыі курсаў быў «жэстам салідарнасьці з Украінай» і дапамогай па вывучэньні і распаўсюджваньні ўкраінскай мовы і культуры ў Беларусі.

Адзін з выкладчыкаў украінскіх курсаў у Менску Ягор Дзёбык у наступным годзе будзе выкладаць беларускую мову студэнтам Луцкага ўнівэрсытэту.

Цяпер украінская мова як курс выкладаецца ў дзесяці ВНУ Беларусі. У мінулым навучальным годзе ў школах Беларусі зьявілася магчымасьць вывучаць украінскую мову факультатыўна.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт