У Маладэчне праходзіць фэстываль беларускай песьні
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
08.06.2018 17:51
У праграме: творы Ігара Лучанка, акадэмічная музыка, джаз.
pixabay.com/Public Domain CC0
Сёньня адкрываецца XVIII Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі “Маладзечна”. На пляцоўцы палацу культуры гораду Маладэчна пройдзе канцэрт “Мэлёдыя лёсу”, прысьвечаны творчасьці кампазытара Ігара Лучанка. Прагучаць яго добра вядомыя песьні ў новых аранжыроўках.
У суботу адбудуцца канцэрты акадэмічнай музыкі, джазу. Апошні — у аграгарадку Чысьць.
Галя-канцэрт “Маладзечанскі зарапад” завершыць праграму ў суботу. У ім возьмуць удзел Ядвіга Паплаўская і яе дачка Анастасія Ціхановіч, Вікторыя Алешка, Іскуі Абалян, Ірына Дарафеева, Аляксей Хлястоў, Саша Нэма і іншыя артысты.
Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі “Маладзечна” праходзіць з 1993 году. З 2012 году стаў штогадовым.
Belta.by/вк