Пэнсіянэрку зьняволілі за знойдзеныя ёю патроны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        08.06.2018 16:41
                    
                                 
                
                
                    66-гадовай жыхарцы Бабруйску пагражае сем год турмы.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Бабруйскую пэнсіянэрку Надзею Лукашэвіч трымаюць у сьледчым ізалятары за захоўваньне патронаў. 66-гадовую жанчыну абвінавачваюць у захоўваньні зброі.  У яе сумачцы знайшлі каробку з 45 спартова-паляўнічымі патронамі. Ёй пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 7 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасьці. Экспэртыза прызнала патроны прыдатнымі для стральбы.
Жанчына кажа, што знайшла каробачку з патронамі ў лесе па дарозе на дачу і паклала ў торбу. На наступны дзень яна выклікала міліцыю ў сувязі з падазрэньнем у крадзяжы пэнсіі. Тады, падчас вобшуку, міліцыянэры на кватэры знайшлі торбачку з патронамі.
7 чэрвеня да Надзеі Лукашэвіч прыйшла міліцыя, каб затрымаць жанчыну. Яна не адчыніла дзьверы і міліцыя з дапамогай пажарнай машыны спрабавала залезьці ў кватэру праз акно.
У Сьледчым камітэце пэнсіянэрку пратрымалі некалькі гадзін, у яе падняўся ціск, выклікалі «хуткую». Цяпер Лукашэвіч знаходзіцца ў ізалятары, дзе чакае суду.
Надзея Лукашэвіч — член грамадзкай ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры». Яна выходзіла на пікеты, разьбіралася з прадпрыемствам «Белшына» ў сувязі з сур’ёзнай траўмай мужа, якую не прызнавалі вытворчай.
Svaboda.org/вк