9-10 чэрвеня ў Беларусі забаронены продаж алькаголю
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
08.06.2018 15:25
Гэта зьвязана з правядзеньнем выпускных вечароў у школах.
pixabay.com/Public Domain CC0
Абмежаваньне на продаж сьпіртнога ўводзіцца з 8.00 9 чэрвеня да 8.00 10 чэрвеня. У крамах ня будуць прадаваць гарэлку, лікёра-гарэлачныя вырабы, віны, каньяк, брэндзі, кальвадас, шампанскае і іншыя напіткі з аб'ёмнай доляй этылавага сьпірту 7 і больш працэнтаў, за выключэньнем напіткаў у разьліў.
Абмежаваньні не закрануць продажу алькаголю ва ўстановах грамадзкага харчаваньня.
News.tut.by/вк