Logo Polskiego Radia
Print

Расея пакуль ня будзе разьмяшчаць вайсковую базу ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 08.06.2018 13:33
Пра гэта 8 чэрвеня заявіў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расея не вядзе перамовы зь Беларусьсю аб разьмяшчэньні на яе тэрыторыі сваёй вайсковай базы. Пра гэта сёньня заявіў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

«Калі такое пытаньне будзе пастаўлена, то яно будзе абмяркоўвацца», — дадаў амбасадар.

Такім чынам пасол Расеі пракамэнтаваў словы міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея. Нагадаем, падчас візыту ў Брусэль яму задалі пытаньне — ці можа зьяўленьне амэрыканскай базы ў Польшчы прымусіць Беларусь перагледзець сваё рашэньне аб расейскай базе.

«На гэты момант мы не плянуем разьмяшчаць на тэрыторыі Беларусі новыя замежныя вайсковыя базы. Але, гледзячы ў будучыню, трэба ўлічваць крокі, якія будуць рабіць нашы суседзі», — адказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

News.tut.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт