ЗВР Беларусі зьнізіліся за травень амаль на 100 млн даляраў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.06.2018 15:25
Да канца году Нацбанк павінен забясьпечыць узровень ЗВР не ніжэй за 6 млрд даляраў.
istara/pixabay.com/CC0 Public Domain
ЗВР Беларусі зьнізіліся за травень амаль на 100 млн даляраў
У траўні золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьнізіліся на 98,5 млн даляраў і склалі на 1 чэрвеня 6,9396 млрд даляраў у эквіваленце. Пра гэта ў чацьвер, 7 чэрвеня, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.
Вырашальны ўплыў на зьніжэньне ўзроўню ЗВР у траўні паказала пагашэньне ўрадам і Нацбанкам абавязацельстваў у валюце на суму 331 млн даляраў.
На падтрыманьне ўзроўню ЗВР аказалі ўплыў паступленьне валюты ў бюджэт ад нафтапошлінаў, паступленьне сродкаў ад продажу дзяржаблігацый у валюце, купля Нацбанкам валюты на біржы.
Да канца году Нацбанк павінен забясьпечыць узровень ЗВР не ніжэй за 6 млрд даляраў пры ўмове своечасовых выплат па ўнутраных і зьнешніх запазычаннасьцях.
У траўні золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьнізіліся на 98,5 млн даляраў і склалі на 1 чэрвеня 6,9396 млрд даляраў у эквіваленце. Пра гэта ў чацьвер, 7 чэрвеня, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.
Вырашальны ўплыў на зьніжэньне ўзроўню ЗВР у траўні паказала пагашэньне ўрадам і Нацбанкам абавязацельстваў у валюце на суму 331 млн даляраў.На падтрыманьне ўзроўню ЗВР аказалі ўплыў паступленьне валюты ў бюджэт ад нафтапошлінаў, паступленьне сродкаў ад продажу дзяржаблігацый у валюце, купля Нацбанкам валюты на біржы.
Да канца году Нацбанк павінен забясьпечыць узровень ЗВР не ніжэй за 6 млрд даляраў пры ўмове своечасовых выплат па ўнутраных і зьнешніх запазычаннасьцях.
тэлеграф/вс