Старшыня СК: Справу «зьніклых палітыкаў» мы не забылі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        07.06.2018 14:04
                    
                    «Справа гэтая ніколі не апускалася ў забыцьцё, яна ўвесь час знаходзіцца ў расьследаванні».
                
Старшыня СК: Справу «зьніклых палітыкаў» мы не забылі, але нічога новага па ёй няма
Старшыня Сьледчага камітэта Іван Наскевіч выказаўся пра тое, як у Беларусі расьсьледуецца справа «зьніклых палітыкаў». Адказваючы на пытаньне «Эўрарадыё», Наскевіч заявіў, што яны яе ніколі не адкладалі «ў архіў». Але нават сучасныя тэхналёгіі, якія зьявіліся на ўзбраеньні ў сьледчых у апошнія гады, не дазваляюць давесьці гэтую справу да завяршэньня, сьцьвярджае кіраўнік СК.
«Справа гэтая ніколі не апускалася ў забыцьцё, яна ўвесь час знаходзіцца ў расьследаванні. Але на жаль, мне пакуль што няма чаго сказаць – ніякіх новых высноў у нас няма. Вось і ўсё», – сказаў Наскевіч.
Нагадаем, у 1999-2000 гадах бязь вестак зьніклі экс-старшыня ЦВК Віктар Ганчар, прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, экс-міністар унутраных спраў Юрый Захаранка й тэлеапэратар Дзьмітрый Завадскі. Ганчар і Захаранка былі вядомымі апазыцыйнымі дзеячамі. Афіцыйна пра іх лёс нічога невядома. Пры гэтым па справе Завадскага ў 2002 годзе нават была асуджаная група асоб – былых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

вс