МНС: Радыяцыйны фон з-за пажару каля ЧАЭС у Беларусі не зьмяніўся
Узмоцнены рэжым працы службы радыяцыйна-экалягічнага маніторынгу на тэрыторыі Гомельскай вобласьці.
Радыяцыйны фон на тэрыторыі Беларусі з-за пажару паблізу Чарнобыльскай АЭС не зьмяніўся, гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі.
Паводле інфармацыі МНС, на ліквідацыі пажару ў чарнобыльскай зоне задзейнічана больш за сто чалавек. Агнём ахопленыя каля 10 гектараў лесу.
„На запыт МНС Беларусі дзяржаўная ўстанова „Рэспубліканскі цэнтр па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня й маніторынгу навакольнага асяродзьдзя” прадставіла інфармацыю, у адпаведнасьці зь якой 5 чэрвеня, паводле даных стацыянарных пунктаў назіраньня радыяцыйнага маніторынгу й вымяральных пунктаў аўтаматызаванай сыстэмы кантролю, разьмешчанай у прыгранічных раёнах у зоне ўплыву ЧАЭС, радыяцыйнае становішча стабільнае. Перавышэньняў узроўняў магутнасьці дозы гама-выпраменьваньня шматгадовымі значэньнямі не зафіксаванае”, — гаворыцца ў паведамленьні МНС Беларусі.
Таксама спэцыялісты адзначаюць, што сынаптычная сытуацыя ў паўднёвых рэгіёнах рэспублікі 5-6 чэрвеня (вецер паўночна-заходні, 4—6 м/с) не спрыяе пераносу паветраных мас на тэрыторыю Беларусі.
Паводле звестак МНС, з мэтай узмацненьня кантролю радыяцыйнай абстаноўкі Гідрамет з 5 чэрвеня ўзмацніў рэжым працы службы радыяцыйна-экалягічнага маніторынгу на тэрыторыі Гомельскай вобласьці.
Работнікі Рэспубліканскага цэнтра кіраваньня й рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі МНС Беларусі знаходзяцца ў кантакце са сваімі ўкраінскімі калегамі, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Цяпер работы па ліквідацыі пажару працягваюцца. Акрамя 131 чалавека, які працуе на зямлі, да ліквідацыі прыцягнутая авіяцыя, паведамляе МНС. Інфармацыя аб выніках радыяцыйнага маніторынгу публікуецца на сайце rad.org.by.
belapan.by/аз