Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пабіты тэмпэратурны рэкорд 105-гадовай даўніны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.06.2018 15:56
Ранейшы экстрэмум, як сьведчыць архіў мэтэаслужбы, складаў 28 градусаў і быў зафіксаваны 4 чэрвеня 1913 года.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску пабіты тэмпэратурны рэкорд 105-гадовай даўніны
Згодна з апэратыўнай картай максымальных тэмпэратур Белгідрамэта, разьмешчанай на рэсурсе meteoinfo.by, паветра ў сталіцы прагрэлася да 29 градусаў. Ранейшы экстрэмум, як сьведчыць архіў мэтэаслужбы, складаў 28 градусаў і быў зафіксаваны 4 чэрвеня 1913 года.
Абнавіліся таксама рэкорды ў Магілёве – 29,7 градуса вышэй за нуль (было 27,2 у 1971 годзе) і Гомелі – 28,8 (28,5 у 1982-м). Цяплей за ўсё было ў раёне мэтэастанцыі «Палеская» на ўсходзе Берасьцейскай вобласьці – 29,9. Тут таксама абнавіўся максымум (было 28,9 у 1998 годзе). Рэкорд дня складае 31,9 градуса, ён быў зафіксаваны яшчэ ў 1901 годзе ў Мар’інай Горцы (цяпер Менская вобласьць). 30 траўня ў сталіцы не ўтрымаўся тэмпэратурны рэкорд 101-гадовай даўніны (29,4 градуса супраць 28,8 у 1917 годзе).

Згодна з апэратыўнай картай максымальных тэмпэратур Белгідрамэта, разьмешчанай на рэсурсе meteoinfo.by, паветра ў сталіцы прагрэлася да 29 градусаў. Ранейшы экстрэмум, як сьведчыць архіў мэтэаслужбы, складаў 28 градусаў і быў зафіксаваны 4 чэрвеня 1913 года.

Абнавіліся таксама рэкорды ў Магілёве – 29,7 градуса вышэй за нуль (было 27,2 у 1971 годзе) і Гомелі – 28,8 (28,5 у 1982-м). Цяплей за ўсё было ў раёне мэтэастанцыі «Палеская» на ўсходзе Берасьцейскай вобласьці – 29,9. Тут таксама абнавіўся максымум (было 28,9 у 1998 годзе).

Рэкорд дня складае 31,9 градуса, ён быў зафіксаваны яшчэ ў 1901 годзе ў Мар’інай Горцы (цяпер Менская вобласьць). 30 траўня ў сталіцы не ўтрымаўся тэмпэратурны рэкорд 101-гадовай даўніны (29,4 градуса супраць 28,8 у 1917 годзе).

белапан/радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт