Logo Polskiego Radia
Print

Набярэжную Сьвіслачы на Зыбіцкай у Менску возьмуць пад відэаназіраньне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.06.2018 14:55
Дасягнута таксама дамоўленасьць, што музыкі тут будуць выступаць толькі да 23.00.
Панарама Менска - бераг СьвіслачыПанарама Менска - бераг Сьвіслачыpixabay.com/Public Domain CC0

Набярэжную ракі Сьвіслач у раёне вуліцы Зыбіцкай у Менску абсталююць сыстэмай відэаназіраньня, паведаміў сёньня на нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан, піша БелТА.

Такая мера накіравана на гарантаваньне грамадзкай бясьпекі ў раёне «тусовачнай» вуліцы Зыбіцкая. «Пытаньне падтрыманьня правапарадку ў начны час на гэтай тэрыторыі застаецца актуальным. Работа ў гэтым кірунку вядзецца адміністрацыяй раёна і сіламі РУУС, ГУУС, праведзена сустрэча з суб'ектамі гаспадараньня, якія абслугоўваюць кафэ і рэстараны, – сказаў ён.

Дасягнута таксама дамоўленасьць, што музыкі тут будуць выступаць толькі да 23.00.

Пасьля гэтага для наведвальнікаў устаноў уключаць фонавую музыку. Будзе ўзмоцнена патруляваньне тэрыторыі

БелТА/nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт