Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь не выключае разьмяшчэньня вайсковай базы Расеі на сваёй тэрыторыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.06.2018 14:02
Макей: Менск пакуль не плянуе прымаць новыя замежныя базы, але можа перагледзець рашэньне.
Уладзімер МакейУладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by

Беларусь не плянуе дазволіць Расеі разьмясьціць яе войскі на тэрыторыі краіны, аднак можа перагледзець сваю пазыцыю, калі, напрыклад, у Польшчы будзе пастаянна прысутнічаць амэрыканскі кантынгент, заявіў беларускі міністар замежных справаў Уладзімер Макей.

Падчас візыту ў Брусэль, які меў за мэту разьвіцьцё супрацоўніцтва з Эўразьвязам, Макей сказаў журналістам, што Менск хоча зьнізіць напружанасьць у рэгіёне й падтрымліваць добрыя дачыненьні як з Захадам, так і з Масквой.

Адказваючы на пытаньне аб тым, ці можа прапанова Польшчы аб разьмяшчэньні амэрыканскай базы прымусіць Беларусь перагледзець сваё рашэньне аб расейскай вайсковай прысутнасьці, Макей сказаў: „Я думаю, будзе нейкая рэакцыя на гэты намер разьмясьціць новую вайсковую авіябазу”.

„На гэты момант мы не плянуем разьмяшчаць на тэрыторыі Беларусі новыя замежныя вайсковыя базы, — працягнуў міністар. — Але, гледзячы ў будучыню, трэба ўлічваць крокі, якія будуць рабіць нашы суседзі”.

На тэрыторыі Беларусі сёньня месьцяцца два расейскія вайсковыя аб’екты: Асобны радыётэхнічны вузел у Ганцавічах і 43-і вузел сувязі ў Вілейцы. Згодна зь беларуска-расейскім міжурадавым пагадненьнем ад 6 студзеня 1995 году яны разам зь зямельнымі ўчасткамі перададзеныя Расеі ў карыстаньне да 2020 году.

svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт