Logo Polskiego Radia
Print

КДБ затрымаў памочніка прэзыдэнта пры атрыманьні $200 тысяч хабару

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.05.2018 14:56
Яшчэ год таму зьявілася інфармацыя, што С.Раўнейка атрымлівае хабары за вырашэньне тых ці іншых пытаньняў.
Сяргец РаўнейкаСяргец Раўнейкаgs.by

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі затрымаў пры вымагальніцтве і атрыманьні хабару памерам $200 тысяч памочніка прэзыдэнта па Гарадзенскай вобласьці Сяргея Раўнейку, паведамляе прэс-служба КДБ.

Сілавікі адзначаюць, што яшчэ год таму зьявілася інфармацыя, што Раўнейка атрымлівае хабары за вырашэньне тых ці іншых пытаньняў. Гэтыя факты дакумэнтаваліся, пакуль пры атрыманьні чарговага хабару памочніка прэзыдэнта не затрымалі з грашыма ў руках.

У дачыненьні да Раўнейкі Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі заведзена крымінальная справа па частцы 3 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса – атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры асобай, якая займае адказную пасаду. Чыноўніку пагражае 15 гадоў зьняволеньня.

Раўнейка быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі ў 2015 годзе. Перад тым ён працаваў у Дзяржкантролі.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт