Па ўсёй Беларусі з 30 траўня па 1 чэрвеня пройдуць пікеты салідарнасьці прафсаюза РЭП пад лёзунгамі «Спыніць перасьлед незалежных прафсаюзаў у Беларусі!», «Спыніць крымінальную справу супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка!» Мэта акцый: выказаць салідарнасьць з абвінавачанымі па крымінальнай справе кіраўнікамі прафсаюза і пратэст супраць ціску на іх прафсаюз.
«Гарадзенская вясна» перадае, што ў Лідзе ўжо адбылася акцыя салідарнасьці з лідарамі прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам ды Ігарам Комлікам, якія абвінавачваюцца ва ўхіленьні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.
Раней стала вядома, што актывіст незалежнага прафсаюза РЭП у Рэчыцы Аляксандар Навуменка падаў заяўку ў мясцовы райвыканкам на правядзеньне ў райцэнтры 1 чэрвеня пікету пратэсту супраць крымінальнага перасьледу лідараў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, але адказу пакуль няма.
Па інфармацыі «Радыё Рацыя» гарадзенскія актывісты РЭП таксама падалі заяўку на правядзеньне акцыі 1 чэрвеня ў Калоскім парку.
Аналягічная заяўка была накіравана ў Баранавіцкі гарадзкі выканаўчы камітэт. Пікет заплянаваны на 30 траўня з 13 да 14 гадзін у Старым парку. Вядома, што заяўкі на правядзеньне акцый пратэсту пададзены ў трох месцах г. Менска, Гомелі, Калінкавічах, Сьветлагорску, Рэчыцы, Ветцы, Берасьці, Баранавічах, Магілёве, Бабруйску, Круглым, Слоніме і Наваполацку.

Вясна/ав