У Браславе адчынілі гасьцініцу для маладых адэптаў паруснага спорту
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
28.05.2018 12:41
Праект, які каштаваў 50 тысяч эўра, прафінансавала Польшча.
фота: Польская амбасада ў Менску.
У Браславе адчынілі гасьцініцу для маладых адэптаў паруснага спорту, якая ўзьнікла ў рамках праекту «Польская дапамога». Інвэстыцыя каштавала амаль 50 тысяч эўра.
Chargé d’affaires амбасады Польшчы ў Менску Марцін Вайцяхоўскі падчас урачыстага адкрыцьця школы адзначыў, што Браслаў атрымаў дадатковую магчымасьць разьвіваць парусны спорт. «Маладыя маракі і іх інструктары атрымліваюць чарговыя магчымасьці. Мы таксама павялічваем турыстычныя патэнцыял Браслава», – гаварыў дыплямат.
Прадстаўнік гарадзкіх уладаў Уладзімір Цярэнцьеў зьвярнуў увагу, што супраца Браслава з Польшчай – гэта ўжо традыцыя. У мінулым годзе дзякуючы праграме «Польская дапамога» была адчыненыя школа паруснага спорту для дзяцей. За амаль 100 тысяч эўра былі купленыя 15 парусьнікаў. «Гэта ня толькі інвэстыцыі. Гэта таксама двухбаковыя адносіны паміж абедзьвюма краінамі. Гэта добрыя ўспаміны пра нашае супольнае мінулае», – сказаў беларускі чыноўнік.

ав