На Кубку Беларусі па цяжкай атлетыцы зафіксаваныя тры станоўчыя допінг-пробы
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        25.05.2018 13:07
                    
                    У пробах штангістаў выяўленыя не анаболікі, а сьляды стымулятара радыёлы – адаптагена расьліннага паходжаньня.
                
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
На Кубку Беларусі па цяжкай атлетыцы зафіксаваныя тры станоўчыя допінг-пробы
На Кубку Беларусі па цяжкай атлетыцы выявілі тры станоўчыя допінг-пробы, піша «Прессбол», на якога спасылаецца «Эўрарадыё». Турнір праходзіў у красавіку ў спарткомплексе «Стайкі».
Паводле інфармацыі журналістаў, гаворка ідзе пра Аляксандру Міранкову (1999 года нараджэньня), Аліну Шчапанаву (2000) і Арцёма Данільчыка (2000). Усе яны – гадаванцы Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзэрву. Адказнасьць за падрыхтоўку гэтых спартоўцаў нясе трэнэрская брыгада, куды ўваходзяць Анатоль Лабачоў, Валянцін Кароткін і Аляксандр Ганчароў.
У пробах штангістаў выяўленыя не анаболікі, а сьляды стымулятара радыёлы – адаптагена расьліннага паходжаньня, які павышае супраціў арганізма стоме.
24 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўзмацняе меры па барацьбе з допінгам у спорце.

вс