Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчы камітэт не знайшоў складу злачынства ў гібелі салдата ў Печах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.05.2018 15:34
17 траўня Сьледчы камітэт спыніў справу аб давядзеньні да самагубства салдата Міхаіла Беўзюка з Азарчаў.
Кадр з відэасюжэту тэлеканалу "Беларусь-1"Кадр з відэасюжэту тэлеканалу "Беларусь-1"tvr.by/screen

Папярэдняе расьсьледаваньне цягнулася роўна паўгода і не знайшло складу злачынства ў сьмерці хлопца. Паведамленьне пра гэта атрымаў Юрый Бяўзюк, брат загінулага салдата.

19 сакавіка 2015 года Міхаіл Бяўзюк патэлефанаваў брату з Печаў, дзе праходзіў службу, з просьбай прыехаць да яго ў бліжэйшыя выходныя і прывезьці неабходныя рэчы. 20 сакавіка Міхаіл зноў затэлефанаваў брату і ўдакладніў сьпіс неабходных рэчаў. А зранку 21 сакавіка Юрыю Беўзюку затэлефанавалі з вайсковай часьці і паведамілі, што Міхаіл павесіўся.

Справа Міхаіла Беўзюка прагучала ў СМІ пасьля рэзананснай гібелі ў Печах 21-гадовага пінчука Аляксандра Коржыча. Юрый Бяўзюк паставіў пад сумнеў афіцыйную вэрсію пра суіцыд брата ў войску. З дапамогай праваабаронцы Леаніда Судаленкі ён зьвярнуўся ў Сьледчы камітэт, патрабуючы пачаць крымінальную справу па факце магчымага давядзеньня маладога салдата да самагубства.

Аднак расьсьледаваньне не адкрыла новых абставінаў у сьмерці Міхаіла Беўзюка. Яго сваякі маюць права азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Таксама яны могуць абскардзіць пастанову аб спыненьні папярэдняга расьсьледаваньня ў пракуратуры ці ў судзе.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт