Каталіцкіх сэмінарыстаў і сьвятароў масава выклікаюць у ваенкаматы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.05.2018 17:11
„Такая зьява назіраецца ўпершыню”, - кажа душпастыр моладзі Гарадзенскай дыяцэзіі Антоні Грэмза.
Senlay/pixabay.com/CC0 Public Domain
Каталіцкіх сэмінарыстаў і сьвятароў масава выклікаюць у ваенкаматы
„Такая зьява назіраецца ўпершыню”, - кажа душпастыр моладзі Гарадзенскай дыяцэзіі Антоні Грэмза.
Каля 20 навучэнцаў каталіцкай сэмінарыі ў Горадні й маладых сьвятароў-грамадзян Беларусі, якія служаць на Гарадзеншчыне, атрымалі позвы ў ваенкаматы. Пра гэта сайту Krynica.info распавёў ксёндз-канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гарадзенскай дыяцэзіі. Па яго словах, такая зьява назіраецца ўпершыню.
Ксёндз-канонік кажа, што ўсе неабходныя сьпісы навучэнцаў і маладых сьвятароў з просьбай аб адтэрміноўцы былі дасланыя ў вайсковыя камісіі яшчэ летась. Ці задаволеныя гэтыя просьбы, пакуль невядома. Прычына выкліку таксама невядомая.
Пазьней зьявілася інфармацыя, што позвы ў ваенкамат атрымалі таксама сэмінарысты Пінскай дыяцэзіі.
Таксама ёсьць зьвесткі, быццам позвы прыйшлі й дзясяткам праваслаўных сэмінарыстаў.
euroradio.fm/аз