У Беларусі рэзка ўзрасла колькасьць кляшчоў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.05.2018 18:49
На долю ўкусаў кляшчоў, адзначаных у гарадзкой рысе, даводзіцца толькі 10-11% усіх зарэгістраваных выпадкаў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Паводле дадзеных Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя, па выніках маніторынгу ў беларускіх лясах, праведзенага ў красавіку бягучага года, колькасьць кляшчоў узрасла ў 1,5 разы ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 года. Гэтаму, як і раньняй актыўнасьці павукападобных, спрыяла высокая тэмпэратура паветра ў красавіку й траўні.
Паводле зьвестак мэдыкаў, з пачатку году па мэдыцынскую дапамогу з прычыны ўкусаў кляшчоў зьвярнуліся больш як 1,8 тыс. чалавек, што перавышае ўзровень зваротаў мінулага году.
Найбольшая колькасьць нападу кляшчоў адзначаецца ў лесе й сельскай мясцовасьці. На долю ўкусаў кляшчоў, адзначаных у гарадзкой рысе, даводзіцца толькі 10-11% усіх зарэгістраваных выпадкаў.
Штогод каля 40 тысяч чалавек зьвяртаюцца да мэдыкаў пасьля ўкусу кляшчоў – пераносчыкаў розныя захворваньняў, самымі небясьпечнымі зь якіх зьяўляюцца Лайм-барэліёз і клешчавы энцэфаліт. Штогод у краіне фіксуецца 1 тыс. і 100 выпадкаў гэтых захворваньняў адпаведна. Як адзначаюць спэцыялісты, гэта невысокі ўзровень, які супастаўны з краінамі Прыбалтыкі й Польшчай.
Аналіз захворваньня Лайм-барэліёзам у 2017 годзе паказвае, што ў пераважнай большасьці выпадкаў (больш за 97%) захворваньне разьвіваецца ў асоб, якія праігнаравалі хіміяпрафіляктыку пасьля ўкусу кляшчоў.
З пачатку 2018 году выпадкаў захворваньня на клешчавы энцэфаліт у краіне не зарэгістравана. Лайм-барэліёзам захварэлі 9 чалавек. Гэта на 30,8% ніжэй, чым за аналягічны пэрыяд 2017 году, калі было зарэгістравана 13 выпадкаў захворваньня хваробай Лайма.
naviny.by/вс