Ініцыятарка галадоўкі актывістак «Матчынага руху» шпіталізаваная
Актывістка ініцыятывы «Матчын рух 328» Тацьцяна Канеўская – ініцыятарка галадоўкі маці асуджаных на падставе арт. 328 КК – шпіталізаваная ў гомельскую бальніцу хуткай дапамогі.
«Пачаліся праблемы з жоўцевым пухіром – халецыстыт. Гэта наступствы галадоўкі – мне лекары так і сказалі. Праходжу курс лячэньня», – распавяла БелаПАН Канеўская, якая галадала 15 дзён.
Яна падкрэсьліла, што жанчыны не спыняюць барацьбы за зьмену крымінальнага заканадаўства ў частцы «антынаркатычных» артыкулаў.
Нядаўна яны накіравалі зварот старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукале з прапановай правесьці пазачарговы пленум ВС для зьмены судовай практыкі па прымяненьні артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркатычных сродкаў).
Прадстаўніцы «Матчынага руху 328» таксама накіравалі зварот генпракурору Аляксандру Канюку, у якім нагадалі аб анансаванай сустрэчы са сваякам асуджаных на падставе арт. 328 КК.
Сустрэча плянавалася 4 мая, але ў апошні момант была перанесеная на няпэўны час «у сувязі з тэрміновай камандзіроўкай» Канюка.
Акрамя таго, актывісткі руху запісваюцца на прыём да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, каб данесьці да іх сваю пазыцыю, і чакаюць пленарных пасяджэньняў парлямэнта, на якіх павінны разглядацца зьмены ў крымінальнае заканадаўства.
Праект закону «Аб зьмене некаторых кодэксаў Рэспублікі Беларусь», які прадугледжвае карэкціроўку пяці «антынаркатычных» артыкулаў КК, паступіў у Палату прадстаўнікоў 11 мая. На гэтай сэсіі, якая працягнецца да канца чэрвеня, яго плянуюць прыняць у першым чытаньні.
Актывістка ініцыятывы «Матчын рух 328» Тацьцяна Канеўская – ініцыятарка галадоўкі маці асуджаных на падставе арт. 328 КК – шпіталізаваная ў гомельскую бальніцу хуткай дапамогі.
«Пачаліся праблемы з жоўцевым пухіром – халецыстыт. Гэта наступствы галадоўкі – мне лекары так і сказалі. Праходжу курс лячэньня», – распавяла БелаПАН Канеўская, якая галадала 15 дзён.
Яна падкрэсьліла, што жанчыны не спыняюць барацьбы за зьмену крымінальнага заканадаўства ў частцы «антынаркатычных» артыкулаў.
Нядаўна яны накіравалі зварот старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукале з прапановай правесьці пазачарговы пленум ВС для зьмены судовай практыкі па прымяненьні артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркатычных сродкаў).
Прадстаўніцы «Матчынага руху 328» таксама накіравалі зварот генпракурору Аляксандру Канюку, у якім нагадалі аб анансаванай сустрэчы са сваякамі асуджаных на падставе арт. 328 КК. Сустрэча плянавалася 4 мая, але ў апошні момант была перанесеная на няпэўны час «у сувязі з тэрміновай камандзіроўкай» Канюка.

радыё рацыя/вс