У Беларусі павялічваецца колькасьць людзей, якія жывуць з ВІЧ
У Беларусі павялічваецца колькасьць людзей, якія жывуць з ВІЧ. Калі ў 2017 годзе эпідэміёлягі паведамлялі аб 18 тысячах носьбітаў ВІЧ, то ў гэтым годзе ў Беларусі зарэгістраваныя ўжо больш за 19 тысяч чалавек з такім дыягназам. Гэтыя дадзеныя Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя апублікаваў напярэдадні Міжнароднага дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, які адзначаецца ў сьвеце ў трэцюю нядзелю мая.
Як адзначаюць у Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, больш за 35 гадоў чалавецтва ведае пра існаваньне ВІЧ-інфекцыі, аб асноўных шляхах заражэньня, але кожны год колькасьць зноў выяўленых людзей, інфіцыраваных ВІЧ, павялічваецца.
У Беларусі ў апошнія гады адбываецца зрушэньне заражэньня ВІЧ-інфэкцыяй ва ўзроставыя групы 35 гадоў і старэй. Калі ў 2000 годзе на 100 тысяч 35-39-гадовага насельніцтва рэгістраваліся 2,6 новых выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі, у 2010 годзе – 23,5, то ў 2017 годзе – больш за 78,1 выпадкаў. У параўнаньні з 2000 годам выяўленьне ВІЧ-інфэкцыі ва ўзроставай групе 30-34 года ўзрасла ў 7,9 разы, сярод 35-39-гадовых – у 27 разоў. Сёньня часьцей за ўсё ВІЧ-інфэкцыю выяўляюць ва ўзроставай групе 30-34 гады (22%), 35-39 гадоў (22%) і 40-44 гады (14,5%).
У асноўным заражэньне адбываецца палавым шляхам. Так, за чатыры месяцы бягучага года больш за 80% усіх новых выпадкаў, выяўленых у краіне, прыпадае на долю палавога шляху перадачы ВІЧ.

tut.by/ав