Эканаміст Сяргей Чалы трапіў у лякарню
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.05.2018 11:07
Эканаміст Чалы трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай і паламаным носам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Эканаміст Сяргей Чалы трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай пасьля таго, як яго зьбілі невядомыя. Таксама ў яго паламаны нос. Чалы распавёў, што здарэньне адбылося каля пoўнaчы, калі ён разам з двума сябрамі выходзіў з бара.
Ён распавёў, што сяброў амаль не зачапілі й білі яго, ды толькі па галаве — на целе нават няма сінякоў. На думку Чалага, гэта выглядала даволі дзіўна. „Яны ня тое каб міма праходзілі, маўляў, „дай закурыць”. І ў іх не было прэтэнзіяў да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім”, — сказаў пацярпелы эканаміст.
Чалы лічыць здарэньне сплянаваным нападам. Ён напісаў заяву ў міліцыю. Таксама ён сказаў, што там доўга не хацелі прымаць заяву й выклікаць хуткую.
Ён мяркуе, што на аднаўленьне пасьля траўмаў яму спатрэбіцца ня меней за месяц.
tut.by/euroradio.fm/аз