Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія праваабаронцы далучыліся да міжнароднай акцыі салідарнасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.05.2018 12:35
Ідзецца пра падтрымку вязьня сумленьня Дзьмітрыя Паліенкі, які знаходзіцца за кратамі.
Foto: spring96.org

Дзьмітры Паліенка зьняволены на два гады за мірнае ажыцьцяўленьне права на свабоду мірных сходаў за ўдзел у першай «Крытычнай масе» у Менску. Гэта акцыя мірнага пратэсту супраць абмежаваньняў правоў раварыстаў. Яна прайшла ў Менску ў красавіку 2016-га года.

З гэтай нагоды Валанцёрская служба ПЦ «Вясна» далучаецца да глябальнай акцыі салідарнасьці, якую ладзіць міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

26 траўня Amnesty International заклікае ўсіх неабыякавых: закідаць «адміністрацыю калёніі паштоўкамі для Дзьмітрыя». Маўляў тады адміністрацыя калёніі не зможа ігнараваць сотні віншаваньняў з днём нараджэньня!

Праваабаронцы падказваюць, што пісаць допісы ў падтрымку Зьмітра трэба на адрас:

Дзьмітрый Паліенка

Папраўчая калёнія № 2

Вул. Сікорскага, 1

Атрад 9

212800, Бабруйск, Беларусь

«Давайце паспрабуем падарыць яму свабоду!», – заклікае міжнародная праваабарончая арганізацыя, распачынаючы глябальную акцыю ў падтрымку Дзьмітрыя Паліенкі.

Праваабаронцы «Вясны» плянуюць таксама акцыю падтрымкі ў панядзелак 21 траўня. У гэты дзень у менскай прасторы «210 metrov» адбудзецца адбыцца сумеснае мерапрыемства валанцёраў «Вясны» і сацыяльнай ініцыятывы Alpha Omega, прысьвечанае хуткаму дню нараджэньня палітвязьня Дзмітрыя.

Прысутных чакае аповед пра гісторыю роварнага руху «Крытычная маса» у Беларусі, прававая адзнака выпадка рэпрэсій у дачыненьні да ўдзельнікаў «Крытычнай масы», што адбылася 29 красавіка 2016 года, а таксама падпісаньне лістоў і паштовак да палітвязьняў.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт