Міністар адукацыі выказаўся за вучнёўскае самакіраваньне
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.05.2018 09:05
У Менску праходзіць XI Нацыянальны дзіцячы форум моладзевых і дзіцячых структур.
Zdjęcie ilustracyjnePixabay
Вучнёўскае самакіраваньне дапамагае наладзіць паўнавартасны адукацыйны працэс.
Такое меркаваньне 19 траўня выказаў міністар адукацыі Ігар Карпенка на сустрэчы з удзельнікамі XI Нацыянальнага дзіцячага форуму ў Менску.
Як перадае БЕЛТА, Ігар Карпенка перакананы, што без органаў вучнёўскага, студэнцкага самакіраваньня, дзіцячых і моладзевых грамадзкіх структур ня будзе паўнавартаснага адукацыйнага працэсу.
У форуме бяруць удзел 105 чалавек, у ліку якіх сябры рэспубліканскай каардынацыйнай рады моладзевых парлямэнтаў, пераможцы і прызёры абласных этапаў рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідэр года», конкурсаў «Дзіцячы і моладзевы парлямэнт», «Юны журналіст у Горадзе, дружалюбным дзецям», лідэры дзіцячых і моладзевых грамадзкіх аб’яднаньняў, органаў вучнёўскага самакіраваньня.
Арганізатары форуму – Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтар мастацкай творчасьці дзяцей і моладзі, нацыянальныя дзіцячыя і моладзевыя грамадзкія аб'яднаньні і арганізацыі.
Белта/ Радыё «Свабода»/юл