Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах плянуюць правесьці „Дзень памяці пра генацыд”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2018 17:31
Мерапрыемства плянуецца правесьці ў 30-годзьдзе адкрыцьця праўды пра расстрэлы.
Урочышча ў КурапатахУрочышча ў Курапатахcommons.wikimedia.org/By Andrej Kuźniečyk/CC BY-SA 3.0

У Курапатах плянуюць правесьці „Дзень памяці пра генацыд”
Мерапрыемства плянуецца правесьці ў 30-годзьдзе адкрыцьця праўды пра расстрэлы.
3 чэрвеня сёлета спаўняецца 30 гадоў, як сьвет даведаўся пра масавыя сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі. 3 чэрвеня 1988 году ў газэце „Літаратура й мастацтва” быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва „Курапаты — дарога сьмерці”.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ падала ў Менаблвыканкам заяву на правядзеньне мітынгу-рэквіему „Дзень памяці пра генацыд”.
Як патлумачыў кіраўнік грамадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапаты, адказны сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі, плянуюцца мітынг каля Крыжа Пакуты, выстава фотаматэрыялаў і дакумэнтаў на пераносных стэндах, мэмарыяльная музыка, чытаньне на курапацкай Галгофе вершаў расстраляных паэтаў.
Алесь Чахольскі спадзяецца, што ў жалобнай імпрэзе возьмуць удзел людзі, якія разам з адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком даносілі праўду пра расстрэлы ў Курапатах, людзі, якія спрычыніліся да стварэньня Крыжа Пакуты, Абразу Божай маці Курапацкай усіх расстраляных.
„Плянуецца шырокае мерапрыемства. Чакаем ад уладаў дазволу. Гэта не камэрцыйнае, а сапраўды патрыятычнае мерапрыемства, каб успомніць пра расстраляных, бо такіх малых і вялікіх Купрапатаў па ўсёй Беларусі вельмі шмат”, - дадае Чахольскі.
Традыцыйна па суботах у Курапатах ладзяцца талокі, наступная — ў суботу 19 траўня. Сёлета ва ўрочышчы будзе ўсталявана шмат крыжоў — мэталічных і шасьцімэтровых дубовых, удакладняе Чахольскі.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт