Logo Polskiego Radia
Print

Два гады ў Польшчу зь Беларусі незаконна вывозілі калійныя ўгнаеньні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2018 16:11
Сьледчы камітэт: Кантрабандысты пераправілі ў Польшчу больш за 12,5 тон мінэральных угнаеньняў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Два гады ў Польшчу зь Беларусі незаконна вывозілі калійныя ўгнаеньні
Сьледчы камітэт: Кантрабандысты пераправілі ў Польшчу больш за 12,5 тон мінэральных угнаеньняў.
Беларускія праваахоўнікі высьвятляюць абставіны кантрабанды калійных угнаеньняў зь Беларусі ў Польшчу. Яна адбывалася ў 2010-2012 гадах.
Група зь сямі чалавек (яе кіраўніком быў 46-гадовы ўраджэнец Оршы) выкарыстоўвала падробленыя дакумэнты, паводле якіх транспартавалася не беларуская, а расейская прадукцыя (з „Уралкалія”, „Сільвініта” і г. д.). У зламысьнікаў былі рэквізіты шэрагу падкантрольных ім суб'ектаў гаспадараньня на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
Як інфармуюць прэс-службы Сьледчага камітэта й МУС Беларусі, агулам кантрабандысты пераправілі ў Польшчу больш за 12,5 тон мінэральных угнаеньняў вытворчасьці „Беларуськалія”, якія каштуюць каля 3,6 мільёнаў дэнамінаваных рублёў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле „Кантрабанда”. Усім фігурантам справы выставілі абвінавачаньне, яны знаходзяцца пад вартай.
euroradio.fm/аз

Беларускія праваахоўнікі высьвятляюць абставіны кантрабанды калійных угнаеньняў зь Беларусі ў Польшчу. Яна адбывалася ў 2010-2012 гадах.

Група зь сямі чалавек (яе кіраўніком быў 46-гадовы ўраджэнец Оршы) выкарыстоўвала падробленыя дакумэнты, паводле якіх транспартавалася не беларуская, а расейская прадукцыя (з „Уралкалія”, „Сільвініта” і г. д.). У зламысьнікаў былі рэквізіты шэрагу падкантрольных ім суб'ектаў гаспадараньня на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

Як інфармуюць прэс-службы Сьледчага камітэта й МУС Беларусі, агулам кантрабандысты пераправілі ў Польшчу больш за 12,5 тоны мінэральных угнаеньняў вытворчасьці „Беларуськалія”, якія каштуюць каля 3,6 мільёнаў дэнамінаваных рублёў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле „Кантрабанда”. Усім фігурантам справы выставілі абвінавачаньне, яны знаходзяцца пад вартай.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт