Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь плянуе завяршыць перагаворы з СГА да паловы 2020 году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2018 14:01
Дзьмітрый Крутой: Перагаворы аб уступленьні Беларусі ў СГА завершацца у першай палове 2020 году.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь плянуе завяршыць перагаворы з СГА да паловы 2020 году
Дзьмітрый Крутой: Перагаворы аб уступленьні Беларусі ў СГА завершацца у першай палове 2020 году.
Беларусь плянуе завяршыць перагаворы аб уступленьні ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) ў першай палавіне 2020 году. Аб гэтым паведаміў першы намесьнік міністра эканомікі Дзьмітрый Крутой у час XI Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі „Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глябалізацыя, інавацыйнасьць, устойлівасьць”, перадае агенцтва БЕЛТА.
Крутой адзначыў, што апошнім часам адбыўся шэраг пазытыўных для Беларусі падзеяў на сусьветнай арэне. „Напрыклад, былі адноўлены актыўныя перагаворы аб уступленьні Беларусі ў СГА. Мы чакаем, што да канца 2019 - першай палавіны 2020 года мы гэты працэс завершым", - сказаў ён.
Дзьмітрый Крутой таксама нагадаў, што пасьля пэрыяду санкцый краіна вярнулася на рынак міжнародных пазык - былі разьмешчаны тры траншы эўрабондаў на агульную суму $2 млрд. Буйнейшыя міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы палепшылі рэйтынгі краіны.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт