Logo Polskiego Radia
Print

МУС падрыхтавала канцэпцыю законапраекту аб папярэджаньні насільля ў сям'і

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.05.2018 10:09
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прымаюцца недастатковыя меры па яго папярэджаньні.
pixabay.com/Public Domain CC0

МУС Беларусі падрыхтавала канцэпцыю законапраекту аб папярэджаньні насільля ў сям'і
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падрыхтавала канцэпцыю законапраекту аб папярэджаньні насільля ў сямʼі. Паводле словаў намесьніка начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку й прафіляктыкі МУС Алега Каразея, ужо прапрацаваная яго прыкладная структура. Да ліпеня дакумэнт павінен быць узгоднены з усімі зацікаўленымі ведамствамі. Пасьля гэтага яго ўнясуць на разгляд у Рады міністраў. Калі да законапраекту ня ўзьнікне пытаньняў, у кастрычніку яго атрымае Аляксандр Лукашэнка. Парлямэнтары могуць прыняць закон у наступным годзе.
У лютым бягучага году на пасяджэньні Рады бясьпекі пра праблему насільля ў сямʼі выказваўся Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што прымаюцца недастатковыя меры па яго папярэджаньні.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падрыхтавала канцэпцыю законапраекту аб папярэджаньні насільля ў сямʼі.

Паводле словаў намесьніка начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку й прафіляктыкі МУС Алега Каразея, ужо прапрацаваная яго прыкладная структура. Да ліпеня дакумэнт павінен быць узгоднены з усімі зацікаўленымі ведамствамі. Пасьля гэтага яго ўнясуць на разгляд у Раду міністраў. Калі да законапраекту ня ўзьнікне пытаньняў, у кастрычніку яго атрымае Аляксандр Лукашэнка. Парлямэнтары могуць прыняць закон у наступным годзе.

У лютым бягучага году на пасяджэньні Рады бясьпекі пра праблему насільля ў сямʼі выказваўся Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што прымаюцца недастатковыя меры па яго папярэджаньні.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт