Logo Polskiego Radia
Print

Японскага мастака вызваляць зь беларускай калёніі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.05.2018 15:11
Тэрмін яго пакараньня зьменшаны да 1 году 9 месяцаў зьняволеньня.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Японскага мастака вызваляць зь беларускай калёніі
Тэрмін яго пакараньня зьменшаны да 1 году 9 месяцаў зьняволеньня.
Японскі мастак Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта паведаміла сям’я зьняволенага.
Даічы Ёшыда малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фэстываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 году выпуску, каб выкарыстоўваць іх у якасьці мадэляў для малюнкаў.
15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзытнымі перасадкамі ў аэрапортах Менску й Абу-Дабі. Ён сьцьвярджае, што служба бясьпекі ў аэрапорце Кіева праверыла й сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусьціла яго на рэйс.
У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зьняволеньня за незаконны правоз і перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.
Даічы Ёшыда неаднаразова спрабаваў абскардзіць прысуд, настойваючы на сваёй невінаватасьці. 13 лютага 2018 году Вярхоўны суд адмовіўся пераглядаць справу Даічы Ёшыда й назваў ягоны прысуд справядлівым.
Пасьля гэтага сям’я Ёшыда двойчы зьвярталася зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт