Logo Polskiego Radia
Print

Сямашка распавёў пра тарыфы на электраэнэргію пасьля запуску Беларускай АЭС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.05.2018 17:52
На сёньняшні дзень насельніцтва Беларусі кампэнсуе каля 85% выдаткаў за спажываную электраэнэргію.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сямашка распавёў пра тарыфы на электраэнэргію пасьля запуску Беларускай АЭС
Намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка распавёў пра тарыфы на электраэнэргію пасьля запуску Беларускай АЭС. Паводле яго слоў, урад будзе намагацца іх зьніжаць для рэальнага сэктару эканомікі (хаця б да 10 цэнтаў за 1кВт.г. замест цяперашніх 11 цэнтаў). Аднак многае будзе залежаць ад дамоўленасьцяў з Расеяй па газавым пытаньні.
Сямашка нагадаў, што на сёньняшні дзень насельніцтва Беларусі кампэнсуе каля 85% выдаткаў за спажываную электраэнэргію. Стаіць задача, каб за два гады выйсьці на поўную кампэнсацыю. Праўда, гэта будзе адбывацца па меры росту заробкаў і пэнсій беларусаў.
Што да цяпла, дык насельніцтва аплочвае 16,8% выдаткаў і задача аб поўнай кампэнсацыі ня ставіцца. «У шэсьць разоў падняць кошты – хто вытрымае? – кажа намесьнік прэмʼера. – Нават заможныя ці людзі зь сярэднім дастаткам ня змогуць. Мы такую задачу й ня ставім у бліжэйшы час».
Першы энэргаблёк Беларускай АЭС плянуецца здаць у эксплюатацыю да канца 2019 года.
белта/эўрарадыё/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт