Logo Polskiego Radia
Print

У большасьці раёнаў краіны сьмяротнасьць перавысіла нараджальнасьць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.05.2018 12:10
У цэлым па Беларусі за першы квартал сьмяротнасьць перавысіла нараджальнасьць на 8.766 чалавек.
pixabay.com/Public Domain CC0

У большасьці раёнаў краіны сьмяротнасьць перавысіла нараджальнасьць
Практычна ва ўсіх раёнах Беларусі (у 115 са 118) у першым квартале сьмяротнасьць перавысіла нараджальнасьць, сьведчаць афіцыйныя статыстычныя дадзеныя.
Паводле зьвестак абласных статупраўленьняў, у першым квартале ва ўсіх (76) раёнах Віцебскай, Берасьцейскай, Менскай, Гарадзенскай абласьцей назіраліся натуральныя страты насельніцтва.
У Магілёўскай вобласьці такая тэндэнцыя была характэрная для 20 раёнаў, у Гомельскай вобласьці – у 19 раёнах.
Дэмаграфічныя праблемы абмяркоўваліся 11 траўня ў Гарадзенскім аблвыканкаме на пасяджэньні савета па дэмаграфічнай бясьпецы.
Удзельнікі пасяджэньня канстатавалі, што з пачатку года ў вобласьці агульная сьмяротнасьць у параўнаньні з першым кварталам 2017 года ўзрасла на 10%. Як паведамляе аблвыканкам, у Горадні і 9 раёнах вобласьці фіксуецца агульны рост сьмяротнасьці над нараджальнасьцю. Зьніжэньне сьмяротнасьці ў працаздольным узросьце адзначаецца толькі ў 5 раёнах.
У цэлым па Беларусі за першы квартал сьмяротнасьць перавысіла нараджальнасьць на 8.766 чалавек. Беларускія эканамісты канстатуюць, што цяперашні ўзровень нараджальнасьці зьяўляецца недастатковым для паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі ў краіне.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт