Logo Polskiego Radia
Print

Кабякоў: На стоадсоткавае пакрыцьцё выдаткаў па ацяпленьні пакуль ня выйшлі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.05.2018 17:03
З МВФ Беларусь не змагла дамовіцца наконт новай праграмы, бо прадстаўнікоў арганізацыі не задавальняе хуткасьць беларускіх рэформаў у ЖКГ.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кабякоў: На стоадсоткавае пакрыцьцё выдаткаў па ацяпленьні пакуль ня выйшлі
Беларусь не знайшла поўнага паразуменьня з прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду ў пытаньні рэформы тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі. Пра гэта прэм'ер-міністар Андрэй Кабякоў заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі Рады выканаўчых дырэктараў Сусьветнага банка, паведамляе прэс-служба ўраду.
Кабякоў паведаміў, што дзякуючы дапамозе Сусьветнага банку ў Беларусі ажыцьцяўляюцца праекты па разьвіцьці сыстэм водазабесьпячэньня й водаадвядзеньня, выкарыстаньні біямасы для цэнтральнага цеплазабесьпячэньня.
З МВФ жа Беларусь не змагла дамовіцца наконт новай праграмы, бо прадстаўнікоў міжнароднай фінансавай арганізацыі не задавальняе хуткасьць беларускіх рэформаў у сыстэме ЖКГ.
Беларускі ўлады заяўляюць, што за апошнія гады шмат зрабілі ў гэтай сфэры. Але на поўнае стоадсоткавае пакрыцьцё выдаткаў па цеплавой энэргіі пакуль ня выйшлі.
«Тут нашы тарыфныя рашэньні ўвязаныя зь неабходнасьцю глыбокай мадэрнізацыі й рэструктурызацыі ўсяго сэктара. Сёньня ў Беларусі пераважная большасьць карыстальнікаў цеплавой энэргіі ня можа рэгуляваць абʼёмы яе спажываньня, а ў сыстэме ўсё яшчэ ёсьць звышнарматыўныя страты. Мы разумеем, што прымушаць людзей плаціць за тое, на што яны ня могуць паўплываць, і за тое, што яны не атрымлівалі, па меншай меры, несправядліва», – патлумачыў Кабякоў.
Ён лічыць, што трэба ня толькі павышаць тарыфы, але й адначасова імкнуцца зьнізіць выдаткі й забясьпечыць празрыстасьць фармаваньня тарыфаў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт