Лукашэнка ляціць у Расію і Таджыкістан
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
11.05.2018 10:11
Беларускі кіраўнік адпраўляецца з візытам у Сочы ды Душанбэ.
Foto: screen z youtube.com
Візыты будуць мець працоўны характар. 14 траўня Аляксандар Лукашэнка наведае з працоўным візытам Расейскую Фэдэрацыю. Візыт прымеркаваны да пасяджэньня Найвышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета, які адбудзецца ў Сочы. Чакаецца таксама, што Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Бакі плянуюць абмеркаваць стан і пэрспэктывы двухбаковых адносін, праблемныя пытаньні, падрыхтоўку да пасяджэньня Найвышэйшага дзяржаўнага савета ў Менску.
Пасьля завяршэньня мерапрыемстваў у Сочы беларускі кіраўнік накіруецца з афіцыйным візытам у Таджыкістан. Візыт працягнецца да 16 траўня.
Паводле Белта/Наша Ніва/юл