Logo Polskiego Radia
Print

«Матчын рух 328» заўтра спыніць галадоўку

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 10.05.2018 17:59
«Гэта ня значыць, што нашая барацьба скончаная, проста мы пераходзім да іншых мэтадаў. Да якіх канкрэтна – абвесьцім заўтра каля Адміністрацыі прэзыдэнта».
Матчын рух 328Матчын рух 328Ірына Арахоўская/Belsat.eu

«Руху маці-328» заўтра спыніць галадоўку
Удзельніцы «Руху маці-328» маюць намер ад 11 траўня прыпыніць галадоўку ў Каленкавічах і Пухавіцкім раёне, якая працягвалася 13 дзён. Заўтра шасьцёра жанчын з Каленкавічаў прыедуць у Адміністрацыю прэзыдэнта, каб дамагчыся сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і яшчэ раз заявіць аб сваіх патрабаваньнях.
На дадзены момант галадоўку трымаюць 4 чалавекі ў вёсцы Востраў пад Пухавічамі і 6 – у Каленкавічах. Да іх штодня прыяжджае хуткая дапамога, каб памераць ціск і ўзяць аналіз крыві.
Як паведаміла адна з каленкавіцкіх галадоўніц, Тацяна Канеўская, учора да іх у кватэру прыходзіў чыноўнік з мясцовага выканкаму і папярэдзіў, што на гэтым тыдні адказу ад Адміністрацыі прэзыдэнта чакаць ня трэба.
«Ён сказаў, што адказу на наш зварот, нейкіх далейшых зрухаў на гэтым тыдні ня будзе. І папярэдзіў – калі медыкі перададуць яму, што нам зусім кепска – нас пачнуць прымусам вывозіць у лякарню. Нам гэта вельмі б не хацелася, таму прынялі рашэньні спыніць галадоўку. Гэта ня значыць, што нашая барацьба скончаная, проста мы пераходзім да іншых мэтадаў. Да якіх канкрэтна – абвесьцім заўтра каля Адміністрацыі прэзыдэнта», – распавяла яна.
Паводле слоў Тацьцяны, на прыём да менскіх чыноўнікаў яны паедуць яшчэ галоднымі, а прымаць ежу пачнуць ужо ўвечары.
«Яшчэ мне хацелася б пракамэнтаваць словы старшыні Вярхоўнага суду Сукалы. Ён нагаварыў хлусьні, а калі чалавек кажа такую хлусьню прэзыдэнту, значыць, Аляксандр Рыгоравіч дагэтуль не ведае праўды пра нашую сытуацыю», – лічыць Канеўская.
Нагадаем, на мінулым тыдні Валянцін Сукала назваў дзеяньні Маці-328 «недапушчальнымі» і «умяшаньнем у правасудзьдзе». Ён акцэнтаваў увагу на тым, што паслабленьне адказнасьці магчымае толькі для спажыўцоў наркотыкаў, але не для распаўсюднікаў.
паводле belsat.eu/эж


Удзельніцы «Матчынага руху 328» маюць намер ад 11 траўня прыпыніць галадоўку ў Каленкавічах і Пухавіцкім раёне, якая працягвалася 13 дзён. Заўтра шасьцёра жанчын з Каленкавічаў прыедуць у Адміністрацыю прэзыдэнта, каб дамагчыся сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і яшчэ раз заявіць аб сваіх патрабаваньнях.

На дадзены момант галадоўку трымаюць 4 чалавекі ў вёсцы Востраў пад Пухавічамі і 6 – у Каленкавічах. Да іх штодня прыяжджае хуткая дапамога, каб памераць ціск і ўзяць аналіз крыві.

Як паведаміла адна з каленкавіцкіх галадоўніц, Тацяна Канеўская, учора да іх у кватэру прыходзіў чыноўнік з мясцовага выканкаму і папярэдзіў, што на гэтым тыдні адказу ад Адміністрацыі прэзыдэнта чакаць ня трэба. «Ён сказаў, што адказу на наш зварот, нейкіх далейшых зрухаў на гэтым тыдні ня будзе. І папярэдзіў – калі медыкі перададуць яму, што нам зусім кепска – нас пачнуць прымусам вывозіць у лякарню. Нам гэта вельмі б не хацелася, таму прынялі рашэньні спыніць галадоўку. Гэта ня значыць, што нашая барацьба скончаная, проста мы пераходзім да іншых мэтадаў. Да якіх канкрэтна – абвесьцім заўтра каля Адміністрацыі прэзыдэнта», – распавяла яна.

Паводле слоў Тацяны, на прыём да менскіх чыноўнікаў яны паедуць яшчэ галоднымі, а прымаць ежу пачнуць ужо ўвечары. «Яшчэ мне хацелася б пракамэнтаваць словы старшыні Вярхоўнага суду Сукалы. Ён нагаварыў хлусьні, а калі чалавек кажа такую хлусьню прэзыдэнту, значыць, Аляксандр Рыгоравіч дагэтуль не ведае праўды пра нашую сытуацыю», – лічыць Канеўская.

Нагадаем, на мінулым тыдні Валянцін Сукала назваў дзеяньні Маці-328 «недапушчальнымі» і «умяшаньнем у правасудзьдзе». Ён акцэнтаваў увагу на тым, што паслабленьне адказнасьці магчымае толькі для спажыўцоў наркотыкаў, але не для распаўсюднікаў.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт