Ліквідаваная наркалябараторыя: канфіскавана 100 кіляграмаў марыхуаны
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
10.05.2018 15:57
Па інфармацыі ГУУС Менгарвыканкама, у двары прыватнага дома грамадзянін абсталяваў кантэйнэр, дзе размяшчалася наркалябараторыя.
Мак - сыравіна для вытворчасьці опіюpixabay.com/Public Domain CC0
Ліквідаваная наркалябараторыя: канфіскавана 100 кіляграмаў марыхуаны
Супрацоўнікі ўпраўленьня па наркакантролі і процідзеяньня гандлю людзьмі ГУУС Менгарвыканкама разам з апэратыўнікамі Партызанскага РУУС сталіцы і байцамі АМАПа затрымалі 51-гадовага менчука, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць і арганізацыю наркалябараторыі на тэрыторыі Менскай вобласьці.
Па інфармацыі ГУУС Менгарвыканкама, у двары прыватнага дома грамадзянін абсталяваў кантэйнэр. Менавіта ў ім апэратыўнікі знайшлі ўсё неабходнае для вырошчваньня ўраджаю, а таксама 17 пакетаў з высушаным і здробленым рэчывам расьліннага паходжаньня зялёна-карычневага колеру агульнай вагай каля 103 кіляграмаў.Рэчыва, па заключэньні экспэртаў, з’яўляецца марыхуанай.
Падчас аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што фігурант знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку з 2016 года за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць.
Супрацоўнікі ўпраўленьня па наркакантролі і процідзеяньні гандлю людзьмі ГУУС Менгарвыканкама разам з апэратыўнікамі Партызанскага РУУС сталіцы і байцамі АМАПа затрымалі 51-гадовага менчука, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць і арганізацыю наркалябараторыі на тэрыторыі Менскай вобласьці.
Па інфармацыі ГУУС Менгарвыканкама, у двары прыватнага дома грамадзянін абсталяваў кантэйнэр. Менавіта ў ім апэратыўнікі знайшлі ўсё неабходнае для вырошчваньня ўраджаю, а таксама 17 пакетаў з высушаным і здробленым рэчывам расьліннага паходжаньня зялёна-карычневага колеру агульнай вагай каля 103 кіляграмаў. Рэчыва, па заключэньні экспэртаў, зьяўляецца марыхуанай.
Падчас аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што фігурант гэтай справы знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць з 2016 года.
паводле zviazda.by/эж