Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пабудуюць новы азотны камбінат за 1 мільярд даляраў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 10.05.2018 14:59
Яшчэ каля 400 мільёнаў даляраў трэба будзе выдаткаваць на мадэрнізацыю «Гродна Азота».
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі хочуць пабудаваць новы азотны камбінат за 1 мільярд даляраў
Адначасова з будаўніцтвам новага камбінату зьбіраюцца гэтым мадэрнізаваць «Гродна Азот». Такія прапановы падтрымаў кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў чацьвер, 10 мая. Асноўнай тэма нарады было пэрспэктывы разьвіцьця гарадзенскага прадпрыемства.
Чыноўнікі прадставілі Аляксандру Лукашэнку тры варыянты разьвіцьця вытворчасьці азотных угнаеньняў у Беларусі: глыбокая мадэрнізацыя «Гродна Азота», будаўніцтва новага камбіната або рэалізацыя абодвух прапаноў.
Пасьля абмеркаваньня кіраўнік дзяржавы падтрымаў трэцюю ідэю. Ён даручыў яшчэ раз прапрацаваць варыянты рэалізацыі праекта, але не зацягваць з рашэньнямі і абавязкова зьвярнуць увагу на выніковы кошт. «Нас цікавіць кошт пытаньня і эфэктыўнасьць праекта», – адзначыў Лукашэнка.
Старшыня «Белнафтахіма» Ігар Ляшэнка паведаміў, што будаўніцтва новага камбіната абыдзецца як мінімум у 1 мільярд даляраў. Яшчэ каля 400 мільёнаў даляраў трэба будзе выдаткаваць на мадэрнізацыю «Гродна Азота». Работы часткова аплоціць само прадпрыемства, таксама плянуецца задзейнічаць крэдыты.
«Да будаўніцтва азотнага комплексу плянуецца падысьці пасьля правядзеньня конкурсу па выбары генэральнага падрадчыка і адпрацоўкі названых пытаньняў», – сказаў на заканчэньне Ігар Ляшэнка.
паводле telegraf.by/эж


Адначасова з будаўніцтвам новага камбінату зьбіраюцца мадэрнізаваць «Гродна Азот». Такія прапановы падтрымаў кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў чацьвер, 10 траўня. Асноўнай тэмай нарады сталі пэрспэктывы разьвіцьця гарадзенскага прадпрыемства.

Чыноўнікі прадставілі Аляксандру Лукашэнку тры варыянты разьвіцьця вытворчасьці азотных угнаеньняў у Беларусі: глыбокая мадэрнізацыя «Гродна Азота», будаўніцтва новага камбіната або рэалізацыя абодвух прапаноў.

Пасьля абмеркаваньня кіраўнік дзяржавы падтрымаў трэцюю ідэю. Ён даручыў яшчэ раз прапрацаваць варыянты рэалізацыі праекта, але не зацягваць з рашэньнямі і абавязкова зьвярнуць увагу на выніковы кошт. «Нас цікавіць кошт пытаньня і эфэктыўнасьць праекта», – адзначыў Лукашэнка.

Старшыня «Белнафтахіма» Ігар Ляшэнка паведаміў, што будаўніцтва новага камбіната абыдзецца як мінімум у 1 мільярд даляраў. Яшчэ каля 400 мільёнаў даляраў трэба будзе выдаткаваць на мадэрнізацыю «Гродна Азота». Работы часткова аплоціць само прадпрыемства, таксама плянуецца задзейнічаць крэдыты.

«Да будаўніцтва азотнага комплексу плянуецца падысьці пасьля правядзеньня конкурсу па выбары генэральнага падрадчыка і адпрацоўкі названых пытаньняў», – сказаў на заканчэньне Ігар Ляшэнка.

паводле telegraf.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт