Logo Polskiego Radia
Print

Лідэрам незалежнага прафсаюза выставілі канчатковае абвінавачваньне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 10.05.2018 14:15
Лідэры прафсаюзу РЭП абвінавачваюцца ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь ФядынічСтаршыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядынічфота: Радыё Рацыя

Лідэрам незалежнага прафсаюза выставілі канчатковае абвінавачваньне
Сьледзтва ў дачыненьні да старшыні Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і кіраўніка Менскай гарадзкой арганізацыі прафсаюза Ігара Комліка завершанае, ім прад'яўленыя канчатковыя абвінавачваньні па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага Кодэксу Беларусі. Лідэры прафсаюзу РЭП былі абвінавачаныя ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Сьледзтва прыйшло да высновы аб тым, што па выніках 2011 года прафсаюз РЭП не заплаціў у бюджэт краіны 22,87 тысячы рублёў падаткаў (з улікам дэнамінацыі), адзначыў Генадзь Фядыніч.
Крымінальны перасьлед «неўстаноўленых асоб», якія фігуравалі ў справе, спынены. У абвінавачаных ёсьць месяц для азнаямленьня з матэрыяламі справы, пасьля чаго іх перададуць у суд.
Генадзь Фядыніч называе крымінальную справу палітычна матываванай і вінаватым сябе не прызнае.
Нагадаем, праваахоўныя органы распачалі ціск на незалежныя прафсаюзы, пасьля таго, як іх структуры актыўна садзейнічалі маршам абураных беларусаў увесну мінулага года.
Паводле


Сьледзтва ў дачыненьні да старшыні Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і кіраўніка Менскай гарадзкой арганізацыі прафсаюза Ігара Комліка завершанае, ім прад'яўленыя канчатковыя абвінавачваньні па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага Кодэксу Беларусі. Лідэры прафсаюзу РЭП абвінавачваюцца ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Сьледзтва прыйшло да высновы, што па выніках 2011 года прафсаюз РЭП не заплаціў у бюджэт краіны 22,87 тысячы рублёў падаткаў (з улікам дэнамінацыі), адзначыў Генадзь Фядыніч. Крымінальны перасьлед «неўстаноўленых асоб», якія фігуравалі ў справе, спынены.

У абвінавачаных ёсьць месяц для азнаямленьня з матэрыяламі справы, пасьля чаго іх перададуць у суд. Генадзь Фядыніч называе крымінальную справу палітычна матываванай і вінаватым сябе не прызнае.

Нагадаем, праваахоўныя органы распачалі ціск на незалежныя прафсаюзы, пасьля таго, як іх структуры актыўна садзейнічалі так званым маршам «дармаедаў» увесну мінулага года.

Паводле belapan.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт