У Беларусі налічылі 8 тысяч вэтэранаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.05.2018 15:17
Сярэдні ўзрост удзельнікаў вайны сёньня складае 95-96 гадоў. Самым „маладым” — 86-87 гадоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain
У Беларусі налічылі 8 тысяч вэтэранаў
Сярэдні ўзрост удзельнікаў вайны сёньня складае 95-96 гадоў. Самым „маладым” — 86-87 гадоў.
У Беларусі, паводле зьвестак Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, жыве больш за восем тысяч вэтэранаў Другой сусьветнай вайны. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра Аляксандр Румак. Зь іх непасрэдна ўдзельнікаў вайны – каля чатырох тысяч.
Сярэдні ўзрост удзельнікаў вайны сёньня складае 95-96 гадоў. Самым „маладым” — 86-87 гадоў, гэта на той час малалетнія партызаны й падпольшчыкі. Дарэчы, у Беларусі да вэтэранаў адносяцца таксама асобы, якія пасьля вайны бралі ўдзел у апэрацыях па ліквідацыі „нацыяналістычнага падпольля”.
Заканадаўства прадугледжвае выплату вэтэранам падвышанай пэнсіі, узроставы „бонус”, а таксама шэраг ільгот.
racyja.com/аз