Logo Polskiego Radia
Print

Суд над берасьцейскімі зборшчыкамі подпісаў перанесены на 11 траўня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2018 14:14
Абвінавачаныя пераконвалі ў судзе, што зьбіралі подпісы адпаведна арт. 40 Канстытуцыі.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Суд над берасьцейскімі зборшчыкамі подпісаў перанесены на 11 траўня
Абвінавачаныя пераконвалі ў судзе, што зьбіралі подпісы адпаведна арт. 40 Канстытуцыі.
У другой палове дня 7 траўня ў судзе Ленінскага раёна Берасьця пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзьмітрыя Андрасюка й відэаблёгераў Аляксандра Кабанава й Сяргея Пятрухіна. Ноч да суду яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Як паведамлялася раней, у Берасьці пад час збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна й вобласьці, якія далі дазвол на будаўніцтва акумулятарнага завода, 6 траўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі трох актывістаў. Гэта блёгеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама Дзьмітрый Андрасюк.
Іх зьвінавацілі ў парушэньні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). На Дзьмітрыя Андрасюка складзены пратакол па частцы 1-ай артыкула, а на блёгераў па частцы 3-яй.
Па інфармацыі праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна зборшчыкі подпісаў пераконвалі суд, што зьбіралі подпісы адпаведна арт. 40 Канстытуцыі пад калектыўным зваротам у дзяржаўныя органы. І гэта не падпадае пад дзеяньне Закона аб масавых мерапрыемствах. Актывісты таксама запатрабавалі, каб іх абаранялі на працэсе адвакаты.
Судзьдзя Аляксандр Семянчук прыняў рашэньне прадаставіць час для заключэньня пагадненьня з адвакатамі й абвясьціў перапынак да 11 траўня. Разгляд справы прызначыў для Дзьмітрыя Андрасюка на 14.10, для Аляксандра Кабанава на 14.30, для Сяргея Пятрухіна на 14.50.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт