Беларуса, які ваяваў за «ЛНР», пасадзілі на 2 гады
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.05.2018 09:27
                    
                                 
                
                
                    Магілёўскі абласны суд вынес прысуд жыхару Круглага.
                
                
                    
                        
foto: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Як паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда, ён служыў у «ЛНР», трапіўшы на акупаваную тэрыторыю Ўкраіны праз Расею.
Паводле абвінавачаньня, беларус паступіў на ваенную службу ва ўзброенае фармаваньне, быў залічаны ў якасьці ваеннага, забясьпечаны формай, агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі.
Суд палічыў даказаным, што жыхар Круглага праводзіў абстрэлы пазыцый Украіны. За ўдзел ва ўзброеным фармаваньні і за ўдзел ва ўзброеным канфлікце без упаўнаважаньня Беларусі, баявік асуджаны на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.
Беларускі Партызан/яс