Беларусы крадуць ад беднасьці
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.05.2018 13:44
У апошнія тыдні ў сельскай гаспадарцы ідуць шматлікія праверкі, распачатыя паўсотні крымінальных справаў.
Pixabay/Pavlofox/CC0 Creative Commons
На гэтым тыдні КДБ распавёў пра чарговыя крымінальныя справы ў розных галінах. Як беларусы ўспрымаюць такія навіны пра карупцыю?
Грамадзкі актывіст, рэдактар сайта «Рагачоў-Online» Дзяніс Дашкевіч кажа, «што людзі лічаць, што ва ўладзе крадуць усе, але самае сумнае, што гэта ўспрымаецца нармальна». «Мне кожны другі кажа, што каб прыйшоў працаваць у райвыканкам, то абавязкова б краў», – зазначае ён.
Зрэшты, беларусы крадуць і не на чынавенскіх пасадах – ад беднасьці.
У апошнія тыдні ў сельскай гаспадарцы ідуць шматлікія праверкі. Распачатыя паўсотні крымінальных справаў. Узмоцнены кантроль, каб людзі нічога не выносілі з месцаў працы. Дзяніс Дашкевіч кажа, што выніку гэта не прынясе: «Структура сельскай гаспадаркі працуе неэфэктыўна. Людзі змушаныя красьці. Трактарысты – тую самую салярку, каб выжыць, пракарміць сям’ю», - казаў у эфіры Белсат рэдактар сайта «Рагачоў-Online».
belsat.eu/яс