Logo Polskiego Radia
Print

У Барысаве ўшаноўваюць ахвяр камуністычных рэпрэсій

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.05.2018 12:15
Моладзь БНФ запрашае 6 траўня на агульнагарадзкую талаку на месца расстрэлаў удзельнікаў антыкамуністычнага супраціву.
Foto: www.facebook.com/young.bnf/

У мінулую суботу актывісты барысаўскай арганізацыі Моладзі БНФ правялі першую талаку на барысаўскіх "Батарэях". Там у 1930-ыя гады савецкія ўлады расстрэльвалі ўдзельнікаў антыкамуністычнага супраціву.

У зьвязку з тым, што там працы шмат, моладзь плянуе зьбірацца там і працаваць да канца лета.

У бліжэйшую нядзелю актывісты моладзі БНФ запрашаюць жыхароў горада далучыцца да прыборкі "барысаўскіх Курапатаў". З такім зваротам да гараджан зьвярнуўся актывіст барысаўскай арганізацыі Кірыл Вішанька.

Разам з прыборкай тэрыторыі Моладзь БНФ запускае збор подпісаў у падтрымку ідэі ўстанавіць там памятны знак.

Актывісты плянуюць сустрэцца зь мясцовымі ўладамі наконт ушанаваньня памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій у Барысаве.

Паводле Моладзь БНФ/Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт