Logo Polskiego Radia
Print

Расея адновіць кантроль на мяжы з Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.05.2018 08:46
Праца па абсталяваньні пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы завяршаецца, распавёў расейскі віцэ-прэмʼер Дварковіч.
pixabay.com

Расея адновіць кантроль на мяжы з Беларусьсю
Часовыя пункты дагляду для заўзятараў павінны зьявіцца на мяжы Расеі і Беларусі да чэмпіянату сьвету па футболе.
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч падчас пасяджэньня назіральнага савета аўтаномнай некамэрцыйнай арганізацыі «Арганізацыйны камітэт« Расея 2018.» у Сочы, паведамляе прэс-служба Крамля.
Праца па абсталяваньні пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы завяршаецца, распавёў расейскі віцэ-прэмʼер. Чыноўнік адзначыў, што зьявяцца спэцыяльныя часовыя пункты пропуску на дзяржаўнай мяжы паміж Расеяй і Беларусьсю.
«Мы практычна дамовіліся з нашымі беларускімі сябрамі, калегамі аб парадку перамяшчэньня заўзятараў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расею», удакладніў Дварковіч.
Чэмпіянат Сьветк-2018 пройдзе ў Расеі летась з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Расейскія ўлады занепакоеныя тым, што замежнікі змогуць патрапіць у Расею без віз праз беларуска-расейскую мяжу. Нагадаем, у Беларусі дзейнічае пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін.
паводле /эж

Часовыя пункты дагляду для заўзятараў павінны зьявіцца на мяжы Расеі і Беларусі да чэмпіянату сьвету па футболе. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч падчас пасяджэньня назіральнага савета аўтаномнай некамэрцыйнай арганізацыі «Арганізацыйны камітэт« Расея 2018.» у Сочы, паведамляе прэс-служба Крамля.

Праца па абсталяваньні пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы завяршаецца, распавёў расейскі віцэ-прэмʼер. Чыноўнік адзначыў, што зьявяцца спэцыяльныя часовыя пункты пропуску на дзяржаўнай мяжы паміж Расеяй і Беларусьсю. «Мы практычна дамовіліся з нашымі беларускімі калегамі аб парадку перамяшчэньня заўзятараў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расею», удакладніў Дварковіч.

Чэмпіянат Сьвету-2018 пройдзе ў Расеі летась з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Расейскія ўлады занепакоеныя тым, што замежнікі змогуць патрапіць у Расею без віз праз беларуска-расейскую мяжу.

Нагадаем, у Беларусі дзейнічае пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін.

паводле naviny.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт